Спіс

«…Галасуйце за Аляксандра… — твар 70-гадовай бабулькі расьцьвітае, — …Мілінкевіча!» Спалоханая старая жахаецца. Як?! Прэзыдэнт Аляксандар — не-Лукашэнка?..«…Галасуйце за Аляксандра… — твар 70-гадовай бабулькі расьцьвітае, — …Мілінкевіча!» Спалоханая старая жахаецца. Як?! Прэзыдэнт Аляксандар — не-Лукашэнка?..

«Ці дасьць Мілінкевіч разгарнуцца фэрмэрам?» — зморана, але з надзеяй пытае кабета гадоў 40, якой ля Сітна вылучылі 20 га пяску і цяпер абдзіраюць бы ліпку.

«Толькі за Лукашэнку!» — ледзь адчыніўшы дзьверы, заяўляе немаладая жанчына з палаючымі чорнымі вачыма. З-за яе сьпіны высоўваецца мужык: «Давай сюды, мы будзем за Мілінкевіча». «За Лукашэнку…» — не здаецца кабета. «Муж сказаў за Мілінкевіча, значыць — за Мілінкевіча!» — нават хлопаньне дзьвярэй не заглушае раптоўнай сямейнай сваркі.

«Дык што, цяпер усе галасуем за яго? — прастадушна пытае бабуля веку Кастрычніцкае рэвалюцыі. — А ці зьменіцца яно да лепшага?» «Зьменіцца, абавязкова зьменіцца!» «Ой, мы ўжо не дажывём» — сумняецца бабулька. «Дай вам Божа здароўя — дажывём!» «Дай Божа…» — зь нечаканай цеплынёй прыгортвае бабулька да грудзей «Мілінкевіча» і ўсьміхаецца амаль дзіцячай усьмешкай.

«За Мілінкевіча? Паша, бутэлька — і хоць за чорта лысага!» Не, мы ня ўдзельнічаем у спойваньні беларускага народу.

Кампанія «ад дзьвярэй да дзьвярэй» мэтадычна, хата за хатай, прасоўваецца па Малым Сітне. Сабакі шалеюць, брэшуць, рвуцца на ланцугах і ашчэрваюцца так шчыра, быццам іх нацкоўвалі адмыслова на нацыяналістаў.

«Колькі табе за гэта даюць?» — ківае на агітацыю магутны лясьнік, выразным жэстам паціраючы пальцы ў шчэпці. «Два гады «хіміі», — адказваю, — а нашым маладафронтаўцам зараз даюць яшчэ больш».

У чацьвер, 16 сакавіка, увечары ў інтэрнат зьяўляецца ўчастковы й тры міліцыянты з раёну (зусім ня простыя — кіраўнік полацкага крымінальнага вышуку, начальнік ДАІ і нейкі чын у цывільным, які камандуе парадам). «У Сітне ўчынена злачынства. Правяраем увесь кантынгент. Севярынец і Яхімовіч [мой сусед], едзем у сельсавет разьбірацца». Іншыя тры «хімікі» гасьцей чамусьці не цікавяць. Майго суседа пакідаюць у машыне, мяне заводзяць на прахадную леспрамгасу, дзе прысутнічае адно незнаёмы мне мужык «пад градусам». Міліцыянты час ад часу водзяць мужыка за дзьверы, пэўна, на інструктаж, і ўрэшце той заходзіць ды заяўляе мне: «Прапала бэнзапіла. Прызнавайся, а то будзе горш!..» Ясна, правакацыя. «У аддзел!» — коратка распараджаецца незнаёмец у цывільным, і мяне цягнуць у машыну.

У Полацкім райаддзеле складаецца пратакол па «хуліганцы»: «Размахваў рукамі, нецэнзурна лаяўся, спрабаваў учыніць бойку». Адмаўляюся што-небудзь падпісваць. Вязуць у гарадзкі ізалятар. І міліцыянты-ахоўнікі, і люд, што сядзіць на «сутках», абмяркоўваюць «выбары», згаджаюцца, што налічаць, як мае быць, кажуць: сыстэму абавязкова трэба мяняць.

Назаўтра ў судзе мужык, які нібыта згубіў пілу, блытаецца ў паказаньнях: «Ён нешта казаў па-беларуску… Можа, лаяўся так… матам». «У беларускай мове мату няма», — адказваю. Судзьдзя (між іншым, з Вушаччыны) нечакана згаджаецца, і — першы выпадак за 10 гадоў! — мяне вызваляе. Але за дзьвярыма ўжо стаіць начальнік спэцкамэндатуры з брыгадай. Вязуць у Ветрына, дзе дзьве гадзіны чакаюць указаньняў «з вышыні». Нарэшце адбіраюць у мяне пасьведчаньне даверанай асобы Мілінкевіча, забараняюць назіраць на выбарах і пад канвоем двух супрацоўнікаў вязуць у Сітна. Селяць у пакой зь міліцыянтамі: цяпер любы выхад на вуліцу — толькі ўтрох. Даведваюся — пакуль я быў у Полацку, з пакою зьніклі ўсе грошы.

У леспрамгасе пярэпалах. Убачыўшы настрой галасаваць за Мілінкевіча, начальства распускае чуткі: маўляў, Севярынец падкупае людзей, частуе іх «максімкай» і цукеркамі. Люд абурана абвяргае «дэзу» перад міліцыянтамі.

А 8-й раніцы 19 сакавіка ў інтэрнат прыбывае «падмацаваньне»: абласны кіраўнік камітэту выкананьня пакараньня са сьвітай і начальнік камэндатуры. Шасьцёра чыноў вартуюць аднаго «хіміка»! Галасаваньне — пад канвоем. Кіраўнік камісіі адмаўляецца даць інфармацыю пра датэрміновае галасаваньне (хаця мне ўжо паведамілі — каля 40%).

Пасьля таго, як у Менску дзясяткі тысячаў людзей выходзяць на плошчу, «варта» атрымлівае тэлефонны загад: сядзець у Сітне і ў панядзелак, і ў аўторак, і ў сераду…

Заявам сіценскай камісіі пра тое, што за Мілінкевіча ў вёсцы прагаласавала ўсяго 22 чалавекі, людзі ня вераць: «А чаго тады Пашу назіраць не пусьцілі?!» «Менск бушуе!» — задаволена кажуць вяскоўцы і паказваюць, каб міліцыянты ня бачылі: трымайся!

Штовечар па тэлевізіі разам з «вартаўнікамі» бачым шматтысячныя аграмады пад бел-чырвона-белымі сьцягамі Хрыста. Рух Божае волі апаноўвае сэрца Беларусі!

Гэта не Майдан. Гэта беларуская Плошча. Плошча Перамогі.

в.Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі