Спіс

Галоўная кантора маласіценскага лесапункту — белая з чырвоным дахам, ды яшчэ арнамэнт паўз увесь падмурак. Натхнёны ансамблем нацыянальных колераў, я рушу наўпрост да бухгальтаркі (яна ж — тутэйшы аддзел кадраў) па сваё працоўнае месца.Галоўная кантора маласіценскага лесапункту — белая з чырвоным дахам, ды яшчэ арнамэнт паўз увесь падмурак. Натхнёны ансамблем нацыянальных колераў, я рушу наўпрост да бухгальтаркі (яна ж — тутэйшы аддзел кадраў) па сваё працоўнае месца.

— Кім работалі да гэтага? — не падымаючы галавы запытвае бухгальтарка.

— Інжынэр-геоляг, мэнэджар па продажах, мастак, журналіст, займаўся грамадзкай адукацыяй, ідэалёгіяй… — рапартую бадзёра, назіраючы, як асадка ў руцэ бухгальтаркі замірае па-над графой «прафэсія», а сама яна глядзіць ужо на мяне.

— Ага, — трохі няпэўна, але, як мне падаецца, задаволена канстатуе «аддзел кадраў». Я ўжо гадаю, што яе зацікавіла найбольш: можа, у гэты самы момант вырашаецца мой лёс на бліжэйшыя два гады… — Будзеце працаваць у нас штабялёўшчыкам.

Бясконцае нагрувашчаньне штабялёў хвоі, елкі, бярозы, асіны ўздоўж чыгункі, вал дрэва, у маштабе якога чалавек — мурашка. Вось гэты чалавек і ёсьць штабялёўшчык. Яго працоўнае месца — на эстакадзе. Так называецца даўжэзны, мэтраў пад 100, памост, звараны з рэек ды насланы дошкамі, на якім ствалы звальваюцца зь лесавозаў, расьпілоўваюцца, пускаюцца па транспартэрнай стужцы, сартуюцца па гатунках, звальваюцца ў кішэні і адкуль кранамі грузяцца ў вагоны Беларускай чыгункі.

Кранаўшчыкі, стропальшчыкі, раскрыжоўшчыкі, мэханікі, электрыкі ў Алешчы працуюць зь якой-ніякой тэхнікай, а штабялёўшчыкі — цяглавая сіла. Менавіта яны ўручную, з дапамогай жалезных крукоў, адкочваюць па эстакадзе расьпілаваныя бярвёны даўжынёй два-пяць мэтраў на стужку. Часам трэба скакаць церазь бервяно, якое коціцца згары, — як такі балет удаецца п’яным? Далей — паўз усю эстакаду — штабялёўшчыкі рукамі або рычагамі (вялікі драўляны дрын) скідаюць у асобныя аддзелы (кішэні) розныя сарты дрэва: дровы (двухмэтровыя галіны), піловачнік (3-4-мэтровыя хвоі й елкі на дошкі ці шпалы), фанэру (бярозу для вытворчасьці фанэры), балянсы (дарагую драўніну на экспарт), тэхнічную сыравіну (на цэлюлёзу й прадукт дрэваапрацоўкі)…

Штабялёўшчыкі закідаюць у трактарныя прычэпы й самазвалы адпілаваныя камлі, якія тут называюць «паджывотнікамі», і нестандартныя абрэзкі, перакладваюць разваленыя пры транспартаваньні кранамі штабялі, абкорваюць сякерай ды скрабкамі вагонныя стойкі для экспарту лесу, прыбіраюць пілавіньне й вецьце.

Рукавіцы, што выдаюцца раз на месяц, дзяруцца тут за тыдзень. Пераламаныя пальцы, рукі, ногі, траўмы хрыбта й сьпіны — штатныя здарэньні (трэба сказаць, амаль заўсёды па п’яні).

Праца цяжкая. Напэўна, гэтым кіраваліся байцы нябачнага фронту, накіроўваючы мяне ў Алешчу, — каб больш высільваўся ды менш думаў. Насамрэч, алешчанская эстакада — цудоўная пляцоўка для будаваньня ўласнага цела — «храму душы». У Менску ў спартзалях плацяць грошы за тое, што складае штодзённую працу тут.

Міжволі думаеш: якраз-такі накачваньнем мускулаў (у арганізацыйным пляне) мусяць займацца цяпер кволыя апазыцыйныя структуры перад кампаніяй-2006. Разносіць улёткі. Абыходзіць кватэры ад дзьвярэй да дзьвярэй. Трэніравацца. Рыхтаваць тысячы й тысячы прыхільнікаў, якіх не хапіла ў 2001-м ды летась… Партыйным функцыянэрам і заўсёднікам офісаў NGO пара рабіцца палітычнымі штабялёўшчыкамі. І працаваць, працаваць, працаваць. Штодня. Да зьнямогі.

Толькі так у 2006-м мы здолеем перамагчы.

[21 кастрычніка 2005]
Павал Севярынец, Малое Сітна

  Лісты зь лесу

21.01.2009

Сумленная дэмакратыя

21.01.2009

Глябальнае Сітна

21.01.2009

Павал Севярынец пра бацькоў, дзяцей і судзьдзяў

21.01.2009

Напаўраспад

21.01.2009

Цэнтар цяжару

21.01.2009

Юнацтва пераможцаў

21.01.2009

Дзень нараджэньня сьцяга

21.01.2009

Змагары

21.01.2009

Дзень свабоды й рашучасьці

21.01.2009

Рыба ў чалавечы рост

21.01.2009

Злачынства і пакаяньне

21.01.2009

«Яўропа!»

21.01.2009

Скарына і дзесяць мільёнаў

21.01.2009

Сабачае шчасьце

21.01.2009

Шоў беларушчыны

21.01.2009

Галоўны энэрганосьбіт

21.01.2009

Сьвята нараджэньня сьвятла

21.01.2009

Дом ля пагосту

21.01.2009

Доўгая дарога да храму

21.01.2009

Інтэрнат

21.01.2009

Знайсьці мужыка

21.01.2009

Бібліятэка ў прыбіральні

21.01.2009

Божая ніва

21.01.2009

Сітна і сатана

21.01.2009

Адкрыцьцё шляхціца Завальні

21.01.2009

Разарэньне рэжыму

21.01.2009

Беларус паміж самагубствам ды самаахвярнасьцю

21.01.2009

Малады фронт

21.01.2009

Мова свабоды

21.01.2009

Камэндант і страх сьмерці

21.01.2009

Кіслая глеба

21.01.2009

Табліца Мендзялеева

21.01.2009

ГОЛАС НАРОДУ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ: ГАРАЧАЯ ДЗЯСЯТКА

21.01.2009

Беларускі народ і цар гары

21.01.2009

Калёнія звычайнага рэжыму

21.01.2009

Трэскі лятуць

21.01.2009

Малое Сітна ад Рагвалода да Мілінкевіча

21.01.2009

Калі беларусы сыходзяць у лес

21.01.2009

Свабода ў капэрце

21.01.2009

Олэна – Елена – Алена

21.01.2009

Банкет на могілках

21.01.2009

Чорная мытня

21.01.2009

МАКСІМ, «МАКСІМКА» І ВІКТОРЫЯ

21.01.2009

Быцьцё 26:21

21.01.2009

Шлях пілігрыма

21.01.2009

А ЦЯПЕР – САЛІДАРНАСЬЦЬ

21.01.2009

Стасік, які бачыў Шушкевіча

21.01.2009

Сьвітаньне па тэлевізары

21.01.2009

Выбарчы кодэкс Малога Сітна

21.01.2009

Беларуская ўлада

21.01.2009

Праймэрыз у Алёшчы

21.01.2009

Сіценскія сталкеры

21.01.2009

Партызанская зона

21.01.2009

Палігон

21.01.2009

Крыж як прыцэл для перамогі

21.01.2009

Агнявы сьнег

21.01.2009

Рэйкавая вайна

21.01.2009

«МАКСІМКА»

21.01.2009

ВЫМІРАНЬНЕ «ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ»

21.01.2009

ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

21.01.2009

120 000 кілямэтраў

21.01.2009

ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

21.01.2009

ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

21.01.2009

АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЁШЧЫ

21.01.2009

Дзеці Малога Сітна

21.01.2009

Няма веры

21.01.2009

Вясна на Лясной вуліцы

21.01.2009

Вёска супраць Лукашэнкі